Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі плянуюць вярнуць прызыў на вайсковую службу


Латыскія вайскоўцы на парадзе з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Латвіі, 2018 год.
Латыскія вайскоўцы на парадзе з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Латвіі, 2018 год.

Цяперашняя сыстэма вайсковай службы ў Латвіі сябе вычарпала, таму на працягу пяці гадоў у краіне мае зьявіцца служба абароны краіны. Спачатку яна будзе добраахвотнай, а потым усеагульнай. Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.

З 2023 па 2028 год заплянаваны пераходны пэрыяд, калі маладыя мужчыны (18-27 гадоў) змогуць служыць на добраахвотнай аснове. Потым служба стане абавязковай, паведамляе delfi.lv.

Увядзеньне новай сыстэмы службы павінен прыняць Саэйма.

Згодна з плянам Міністэрства абароны, 1 студзеня 2023 году пачнецца першы добраахвотны прызыў, у рамках якога на службу плянуюць прыняць 500 чалавек.

Тэрмін службы складзе 11 месяцаў, у тым ліку адзін месяц адпачынку. Мяркуецца, што прызыўнікі змогуць праводзіць выходныя дома. Заклік будзе праводзіцца два разы на год — 1 студзеня і 1 ліпеня. Студэнты змогуць прайсьці службу пасьля завяршэньня навучаньня ў ВНУ. Жанчыны могуць падаць заяўку добраахвотна.

Пабрыкс адзначыў, што паводле прапанаванай міністэрствам рэформы чакаецца дыскусія, і ведамства адкрыта для прапановаў. Ён заклікаў не асацыяваць рэформу з абавязковай службай, адзначыўшы, што ў Латвіі надалей будзе існаваць прафэсійнае войска.

Латвія прыняла рашэньне аб адмове ад абавязковай службы ў 2006 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG