Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія забароніць увозіць у Беларусь прадукты нафтаперапрацоўкі, перадавыя тэхналёгіі і прадметы раскошы


Лёндан
Лёндан

Вялікабрытанія 5 ліпеня ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі, якія складаюцца з забарону на экспарт прадуктаў нафтаперапрацоўкі, перадавых тэхналёгій і прадметаў раскошы, паведамляецца на сайце ўрада краіны.

Брытанскія ўлады таксама забароняць імпарт беларускага жалеза і сталі, будзе абмежаваны доступ Беларусі да фінансавага сэктара — выпуску даўгавых абавязацельстваў і каштоўных папер у Лёндане. Агулам забароны закрануць імпарт і экспарт тавараў на суму каля 60 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

«Беларускі рэжым актыўна садзейнічаў уварваньню Пуціна, дазволіўшы Расеі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Ўкраіну — для запуску войскаў і ракет са сваёй тэрыторыі і пропуску расейскіх самалётаў праз паветраную прастору. Лукашэнка таксама адкрыта падтрымліваў наратыў Крамля, сьцьвярджаючы, што Кіеў „правакуе Расею“, каб апраўдаць крывавае ўварваньне Пуціна», — гаворыцца на сайце ўрада Вялікай Брытаніі.

Афіцыйна беларускае войска не прымае ўдзелу ў вайне Расеі з Украінай. Але Беларусь падтрымлівае ў гэтым канфлікце Крэмль: Лукашэнка даў тэрыторыю Беларусі для праезду і часовай дысьлякацыі расейскіх войскаў, а з тэрыторыі Беларусі наносіліся ўдары па Ўкраіне.

Праз спрыяньне ў вайне супраць Украіны і масавых рэпрэсій ЗША, ЭЗ і Вялікая Брытанія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера краіны Мікалая Снапкова, яны «закранулі каля 20% беларускай эканомікі і прывялі да зьніжэньня ВУП Беларусі ў студзені — красавіку на 2,1%»: у сувязі зь імі толькі сёлета эканоміка Беларусі рызыкуе недаатрымаць $14 млрд экспартнай выручкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG