Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік «Правага сэктару»: «Украіна абавязаная правесьці ваенную апэрацыю для вызваленьня Беларусі ад нацысцкага рэжыму Лукашэнкі»


Дзьмітро Яраш
Дзьмітро Яраш

Дзьмітро Яраш лічыць, што Беларусь у гэты момант знаходзіцца пад расейскай акупацыяй і яе трэба вызваляць.

Колішні кіраўнік украінскага нацыянальнага руху «Правы сэктар», экс-дэпутат Вярхоўнай Рады і экс-дарадца кіраўніка Ўзброеных сіл Украіны Дзьмітро Яраш у сваім фэйсбуку пагадзіўся з думкай, што Рэспубліка Беларусь у гэты момант знаходзіцца пад акупацыяй Расеі. Ён лічыць, што ўкраінскія вайскоўцы могуць і мусяць дапамагчы паўночным суседзям пазбавіцца рэжыму Лукашэнкі.

«Неўзабаве Ўкраіна абавязаная правесьці спэцыяльную ваенную апэрацыю для вызваленьня братняй Беларусі ад нацысцкага рэжыму Лукашэнкі. [...] Беларусь пазбавіцца расейскай акупацыі і, па ўласнай волі, мае выбраць будучы Чарнаморска-Балтыйскі саюз вольных народаў... Украіна з дапамогай сваіх саюзьнікаў павінна аказаць усю неабходную падтрымку беларускім патрыётам у стварэньні новага беларускага войска.

Слава беларускім ваярам, якія змагаюцца за нашу і сваю свабоду! Жыве Беларусь!»

Ва Ўкраіне даўно заклікаюць беларускіх вайскоўцаў ня ісьці на вайну супраць Украіны ў выпадку, калі будзе такі загад. Большасьць украінскіх палітычных і вайсковых экспэртаў ужо ня лічыць Лукашэнку самастойнай фігурай, здольнай паўплываць на падзеі. Раней некалькі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны, заявілі аб тым, што гатовыя вызваляць сваю краіну ад «дыктатарскага рэжыму», каб дамагчыся ўсталяваньня дэмакратыі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG