Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: каля парлямэнта пачалася начная акцыя «Дадому, у Эўропу»


Тбілісі
Тбілісі

Чарговы мітынг пад лёзунгам «Дадому, у Эўропу» пачнецца ў грузінскім Тбілісі 3 ліпеня ў 20:00 па мясцовым часе.

Трэцяя падобная акцыя перад парлямэнтам Грузіі з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра і фармаваньня ўраду нацыянальнай згоды, які будзе выконваць 12 умоваў Эўракамісіі, каб Грузія стала кандыдатам у ЭЗ.

Арганізатары заявілі, што ноччу ніхто ня будзе разыходзіцца. Чакаецца, што будзе перакрыты цэнтральны праспэкт Руставэлі.

Дзьве папярэднія акцыі зьбіралі дзясяткі тысяч чалавек, у асноўным моладзь. У гэтую нядзелю чакаецца вялікая колькасьць удзельнікаў з рэгіёнаў. Ва ўсіх буйных гарадах Грузіі для тых, хто едзе на акцыю, арганізаваны бясплатныя аўтобусныя рэйсы.

Арганізатары акцыі заявілі аб нападах на агітатараў мітынгу ў Тбілісі і рэгіёнах з боку актывістаў кіроўнай партыі. Апазыцыя запатрабавала ад МУС забясьпечыць права на свабоду сходаў. Улады працягваюць заяўляць, што за грамадзянскімі рухамі, арганізатарамі акцый, галоўнай мэтай якіх зьяўляецца дэстабілізацыя і вяртаньне да ўлады, стаіць апазыцыйны «Нацыянальны рух».

Апазыцыянэры заяўляюць, што не зьяўляюцца арганізатарамі, але падтрымліваюць акцыю, якая выказвае меркаваньне пра грамадзкаактыўную частку грамадзтва. Партыі прыходзяць на акцыі «Дадому, у Эўропу» без партыйнай сымболікі.

23 чэрвеня Эўрапейская рада прыняла рашэньне аб наданьні Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз Такое ж рашэньне лідары ЭЗ прынялі ў дачыненьні да Малдовы. Эўрапейская пэрспэктыва Грузіі была прызнаная, але статус кандыдата не нададзены, бо Тбілісі яшчэ павінен выканаць пэўныя ўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG