Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 3 ліпеня: затрыманьні за пратэсты 2020 году і абразу Лукашэнкі


Сяргей Якімчык
Сяргей Якімчык

У Беларусі 1234 асобы маюць статус палітычных зьняволеных. Іх колькасьць расьце амаль штодня.

Затрыманьні за пратэсты 2020 году і абразу Лукашэнкі і міліцыянтаў

За ўдзел у пратэставым руху 2020 году сілавікі затрымалі Сяргея Якімчыка, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Зьвязаны зь сілавікамі тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту. Тамсама сьцьвярджаецца, што пры затрыманьні ў яго нібыта знайшлі марыхуану. Пры гэтым вядома, што затрыманых нярэдка зьбіваюць перад тым як запісаць «прызнаньні», якія ў прававой дзяржаве не прымаліся бы пад увагу з-за гвалту над чалавекам.

Таксама стала вядома пра затрыманьне ў Горадні 36-гадовага Валера Віскірскага — нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сымболікі», а таксама абразу Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі. Падрабязнасьці справы невядомыя.

Валер Віскірскі
Валер Віскірскі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG