Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўзбэкістану ўвялі ў Каракалпакстане рэжым надзвычайнага стану


Пратэстоўцы ў Каракалпакстане патрабуюць захаваньня аўтаноміі свайго рэгіёну
Пратэстоўцы ў Каракалпакстане патрабуюць захаваньня аўтаноміі свайго рэгіёну

Указ аб надзвычайным стане падпісаў прэзыдэнт краіны Шаўкат Мірзіёеў.

Шаўкат Мірзіёеў прыбыў у суботу ў сталіцу аўтаномнай рэспублікі Каракалпакстан Нукус і неўзабаве прапанаваў захаваць у Канстытуцыі краіны пункт аб сувэрэнітэце аўтаноміі. Разам з гэтым, з 3 ліпеня ён увёў у мяцежным рэгіёне рэжым надзвычайнага стану. Ён абвешчаны да 2 жніўня, пра гэта распавёў прэс-сакратар кіраўніка краіны Шэрзод Асадаў.

Таксама ўводзяцца іншыя часовыя абмежаваньні:

  • узмацненьне аховы грамадзкага парадку, асабліва важных аб’ектаў і аб’ектаў, што забясьпечваюць жыцьцядзейнасьць насельніцтва;
  • абмежаваньне руху транспартных сродкаў;
  • забесьпячэньне правядзеньня асабістага надгляду фізычных асоб, праверкі дакумэнтаў, якія сьведчаць іх асобу, надгляд рэчаў і транспартных сродкаў;
  • абмежаваньне ўезду і выезду з Каракалпакстану;
  • забараняецца правядзеньне мірных збораў, забаўляльных, спартовых і іншых масавых мерапрыемстваў;
  • забараняецца страйк і іншыя дзеяньні, накіраваныя на прыпыненьне дзейнасьці юрыдычных асоб;
  • забараняецца рэалізацыя зброі, баявых прыпасаў да яе, выбуховых рэчываў, спэцыяльных сродкаў, атрутных рэчываў. Уводзіцца асаблівы рэжым абарачэньня лекавых сродкаў і прэпаратаў, якія зьмяшчаюць наркатычныя элемэнты і іх аналягі, псыхатропныя і моцнадзейныя рэчывы; этылавага сьпірту, алькагольнай прадукцыі;
  • забесьпячэньне часовага адабраньня ў грамадзян зброі і баявых прыпасаў, у арганізацый — зброі і баявых прыпасаў да яе, спэцыяльных сродкаў і атрутных рэчываў, а таксама баявой і вучэбна-баявой вайсковай тэхнікі, выбуховых і радыеактыўных рэчываў.

Акрамя таго, на пэрыяд дзеяньня рэжыму надзвычайнага стану ўводзіцца камэнданцкая гадзіна з 21:00 да 07:00. Кіраўніком камэндатуры прызначылі камандзіра Нацыянальнай Гвардыі Ўзбэкістану Рустама Джураева.

Буйныя пратэсты ў Каракалпакстане пачаліся 1 ліпеня пасьля публікацыі праекту паправак да Канстытуцыі. Новая рэдакцыя была вынесена на грамадзкае абмеркаваньне 26 чэрвеня. У ёй выключаецца сувэрэнітэт Рэспублікі Каракалпакстан і права яе насельніцтва на аддзяленьне на аснове ўсеагульнага рэфэрэндуму. Пасьля пратэстаў папраўкі пра адмену аўтаноміі вырашылі скасаваць.

Рэспубліка Каракалпакстан — найбуйнейшы рэгіён Узбэкістану, у ёй жывуць амаль 2 мільёны чалавек. У рэгіёне дзьве афіцыйныя мовы — узбэцкая і каракалпацкая, якая бліжэй да казаскай і нагайскай, чым да ўзбэцкай. Каракалпакстан займае 40% тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG