Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія далучылася да абароннага партнэрства з Эўразьвязам


Ілюстрацыйнае фота. Дацкі вайскоўца
Ілюстрацыйнае фота. Дацкі вайскоўца

Далучэньне да абароннага партнэрства з Эўразьвязам дазволіць дацкаму войску ўдзельнічаць у ваенных дзеяньнях ЭЗ. Раней Данія брала ўдзел толькі ў цывільных, але не ваенных місіях Эўразьвязу.

Паўтары тыдні таму міністар замежных спраў Йепэ Кафод падпісаў на цырымоніі ў Люксэмбургу ліст, у якім афіцыйна аб’явіў, што краіна адменіць так званую «абарончую агаворку» з Эўразьвязам з 1 ліпеня. Учора міністэрства замежных спраў Даніі пацьвердзіла нямецкаму агенцтву Deutsche Presse-Agentur, што новыя правілы набылі моц.

Адносіны Даніі і Эўразьвязу з 1993 году рэгуляваліся ўнікальным для ЭЗ асаблівым пагадненьнем, паводле якога Данія абавязалася супрацоўнічаць з астатнімі краінамі Эўразьвязу ў грамадзянскай сфэры, але пакідала за сабой і сваім войскам права не прымаць удзел у абароннай палітыцы ЭЗ. Таксама Данія захавала за сабой права не прытрымлівацца палітыкі ЭЗ у некалькіх іншых галінах, уключаючы ўнутраную палітыку і юрыспрудэнцыю, і не перайшла на агульнаэўрапейскую валюту эўра.

Ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну прымусіла Данію, як і многія эўрапейскія краіны, перагледзець свае пляны ў сфэры абароны ў бок большай мілітарызацыі, павелічэньня вайсковых бюджэтаў і больш шчыльнага супрацоўніцтва з краінамі-саюзьнікамі.

1 чэрвеня ў Даніі прайшоў агульнанацыянальны рэфэрэндум аб адмене асаблівай дамовы. За такое рашэньне прагаласавалі 66,9% грамадзян.

«Мы пасылаем Пуціну ясны сыгнал. Мы паказваем, што калі Пуцін нападае на свабодную краіну і пагражае стабільнасці ў Эўропе, мы, іншыя краіны, абʼядноўваемся», — заявіла прэмʼер-міністар Даніі Метэ Фрэдэрыксен пасьля рэфэрэндуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG