Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акупаваным Расеяй Марыюпалі знайшлі яшчэ адно масавае пахаваньне ахвяраў расейскіх абстрэлаў


Падчас разбору завалаў аднаго з жылых дамоў у Марыюпалі знайшлі яшчэ адно масавае пахаваньне людзей, які загінулі падчас бесьперапыннага абстрэлу гораду расейскімі войскамі.

«Зноў больш за 100 целаў людзей з канца лютага. Акупанты разьбіраюць побач завалы, зноў аб перапахаваньні няма гаворкі. Людзі фактычна працягваюць жыць у склепах», — напісаў у сваім тэлеграм-канале дарадца законнага мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка.

Паводле яго, эксгумацыю целаў спынілі. «Акупацыйная ўлада настолькі захапілася стварэньнем карцінкі аднаўленьня, што да перапахаваньня рукі не дайшлі. Часовыя вулічныя могілкі ператвараюцца ў сталыя», — дадаў Пятро Андрушчанка.

Пераправерыць гэтую інфармацыю ў незалежных крыніцах немагчыма.

Марыюпаль быў узяты ў аблогу расейскімі войскамі ў першыя дні маштабнага ўварваньня, якое пачалося 24 лютага. Украінскія падразьдзяленьні трымалі абарону гораду на Азоўскім моры да 20 траўня, калі з тэрыторыі заводу «Азоўсталь» былі вывезеныя апошнія абаронцы Марыюпалю. Яны цяпер знаходзяцца на падкантрольнай Расеі тэрыторыі і ня маюць сувязі са сваімі сваякамі.

Марыюпаль у траўні цалкам перайшоў пад кантроль Расеі.

Мэра Марыюпалю Вадзім Бойчанка ў траўні заяўляў, што ў горадзе ад расейскіх абстрэлаў загінулі больш за 20 тысяч цывільных грамадзян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG