Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «народнага пісьменьніка» Чаргінца


Героі Лявона Вольскага ўражаныя новым званьнем пісьменьніка і былога міліцыянта Мікалая Чаргінца.

Грышка:
Жыў адзін генэрал,
Генэрал-пісьменьнік.

Саўка:
Дзецекцівы пісаў
Он не радзі дзенег.
Проста очэнь любіў
Он пісаць раманы.

Грышка:
Некаторыя зь іх –
Для эратаманаў.

Разам:
Хочаш вер, а хочаш – ня вер,
Ты народны будзеш цяпер.
І Купала, Колас, і Брыль
Дададуцца ў твае сябры.
Служба-дружба, Аўганістан…
Дэтэктывы спрытна пісаў.
Прэзыдэнт народнага даў.
Ты цяпер народны!

Грышка:
Грудзі ўсе ў ардэнах
У мэдалях пуза.
Вось ён – экс-кіраўнік
Творчага саюза.

Саўка:
Хто яго не чытаў,
Будзе той наказан.
Патаму што цяпер
Он народным назван.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG