Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы знайшлі магчымае месца пахаваньня караля, у гонар якога названы Bluetooth


Копія рунічнага каменя караля Гаральда Сінязубага ў Брытанскім музэі ў Лёндане
Копія рунічнага каменя караля Гаральда Сінязубага ў Брытанскім музэі ў Лёндане

Група дасьледнікаў з дапамогай спадарожнікавых здымкаў выявіла месца імавернага пахаваньня дацкага конунга Гаральда I Сінязубага, у гонар якога названая тэхналёгія бесправадной сувязі Bluetooth.

Дасьледчыкі знайшлі масіўны курган дыямэтрам 33 мэтры і вышынёй тры мэтры ў навакольлях польскага горада Волін. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя побач з гэтым курганам знайшлі так званую залатую кружэлку Гаральда Сінязубага — ён мог быць часткай пахавальнага інвэнтару конунга.

Мяркуецца, што Гаральд памёр у горадзе-крэпасьці Ёмсбарг, аднак яго існаваньне не пацьверджана археолягамі. Гісторыкі мяркуюць, што калі горад існаваў, то ён павінен быў знаходзіцца ў вусьці ракі Одэр, дзе цяпер знаходзіцца польскі горад Волін.

Дасьледнікі выказалі здагадку, што знойдзены імі курган можа быць пахавальным збудаваньнем, у якім знаходзяцца парэшкі Гаральда I. Цяпер курган плянуюць вывучыць з дапамогай геарадара.

Мянушку Сінязубы кароль атрымаў за цёмны пярэдні зуб. Гаральд I кіраваў у X стагодзьдзі Даніяй і часткай Нарвэгіі і аб’яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, абʼядноўваючы іх у адзін унівэрсальны стандарт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG