Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заблякавалі доступ да сайту Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру. Напярэдадні там выйшаў матэрыял пра маёмасьць беларусаў у Дубаі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі на тэрыторыі краіны абмежаваны доступ да сайту Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар (БРЦ) — незалежная арганізацыя, якая спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях. Яе матэрыялы зьяўляюцца на тэлеканале «Белсат».

БРЦ — сябра Міжнароднага цэнтру дасьледаваньняў карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), пэрыядычна супрацоўнічае з журналістамі зь іншых краін у межах сумесных расьсьледаваньняў. Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар узначальвае журналіст Стась Івашкевіч.

Варта адзначыць, што 28 чэрвеня цэнтар апублікаваў расьсьледаваньне «Як беларускія буйныя дзялкі і сэлебрыці скуплялі нерухомасьць у Дубаі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG