Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Херсоне расейцы затрымалі мэра гораду Ігара Калыхаева


Ігар Калыхаеў
Ігар Калыхаеў

У акупаваным расейскімі войскамі Херсоне затрыманы мэр гэтага гораду — Ігар Калыхаеў. Пра гэта паведаміла ягоная дарадца Галіна Ляшэўская

Паводле яе словаў, Калыхаева раніцай у аўторак затрымалі службоўцы Расгвардыі і, магчыма, ФСБ. У ягоным офісе таксама быў праведзены ператрус. На думку Ляшэўскай, мэр мог быць затрыманы за адмову супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі.

Паведамленьне аб затрыманьні мэра пацьвердзіў таксама кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласьці Генадзь Лагута.

Пасьля таго як на пачатку сакавіка расейскія войскі акупавалі Херсон, Калыхаеў застаўся ў горадзе. Нейкі час ён працягваў кіраваць мясцовай адміністрацыяй, якая забясьпечвала жыцьцядзейнасьць гораду, аднак супрацоўнічаць з расейскімі вайскоўцамі адмовіўся.

У канцы красавіка расейскія ўлады прызначылі так званых «кіраўнікоў вайскова-цывільных адміністрацыяў Херсонскай вобласьці і Херсону», а дзейнага мэра пазбавілі якіх-небудзь вагароў кіраваньня.

Таксама сёньня стала вядома пра затрыманьне начальніка аднаго з упраўленьняў гарадзкой рады Энэргадару Запароскай вобласьці. Гэты горад таксама заняты расейскімі войскамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG