Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Павал Севярынец за кратамі дапрацаваў хрысьціянскую віктарыну


Вольга Севярынец з партрэтам, які намаляваў Павал Севярынец
Вольга Севярынец з партрэтам, які намаляваў Павал Севярынец

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 1214 чалавек. Іх колькасьць сыстэматычна расьце.

Віктарына Севярынцаў

У працы над хрысьціянскай віктарынай палітвязьню Паўлу Севярынцу дапамагала ягоная жонка Вольга. Віктарыну складалі каля двух гадоў, за гэта час Павал Севярынец сядзеў за кратамі на «Валадарцы» ў Менску, у Магілёве і Шклове.

«330 пытаньняў, 10 тэмаў — хрысьціянская віктарына „Дрэва жыцьця“, прысьвечаная вядомым людзям, падзеям, паняцьцям, а таксама беларусам, якія верылі ў Бога і зьмянялі гэтую краіну. 330 цікавых фактаў, пры чытаньні якіх раз-пораз у галаве мільгае думка: „Нішто сабе!“ Цяпер мы пускаем віктарыну ў плаваньне — як хлеб па водах. Па спасылцы яна будзе даступная для спампоўваньня. Ведаю, што некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэньняў. У ідэале мы хочам стварыць зь яе мабільную гульню», — напісала Вольга Севярынец у фэйсбуку.

Лосіка і Ціханоўскага ўнесьлі ў «тэрарыстычны сьпіс»

Палітвязьні Ігар Лосік і Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзяцца ў сьпісе асобаў, якіх КДБ Беларусі лічыць датычнымі да «тэрарыстычнай дзейнасьці». Агулам у сьпіс дадалі 23 чалавекі. Усяго пасьля прэзыдэнціх выбараў 2020 году ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» КДБ унёс каля 80 беларусаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG