Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару Баранавічаў прысудзілі 12 гадоў калёніі за „кактэйль Молатава“, кінуты на стаянку аўтамабіляў вайскоўцаў


Суд у Баранавічах
Суд у Баранавічах

Мужчыну абвінавацілі ў «акце тэрарызму», гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.

Паводле інфармацыі ведамства, абвінавачаны 26 верасьня 2020 году вырабіў у гаражы тры «кактэйлі Молатава». Затым нібыта перанёс іх да аўтамабільнай стаянкі каля вайсковай часткі 7404, дзе падпаліў і кінуў на тэрыторыю стаянкі.

Паводле інфармацыі Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, адзін з кінутых прадметаў стукнуўся аб ветравое шкло аўтамабіляў вайскоўцаў.

У выніку мужчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 295-3 і ч. 1 арт. 289 КК на 12 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG