Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Указам Лукашэнкі расейскамоўны аўтар міліцэйскіх дэтэктываў Чаргінец стаў народным пісьменьнікам Беларусі


Мікалай Чаргінец. Архіўнае фота.
Мікалай Чаргінец. Архіўнае фота.

Старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі (2005–2022) Мікалай Чаргінец стаў «народным пісьменьнікам» Беларусі.

Гэтае званьне прысвоіў яму Аляксандар Лукашэнка сваім указам, паведамілі БелТА ў прэс-службе апошняга.

27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ «Аб узнагароджаньні», дзяржаўныя ўзнагароды далі 75 прадстаўнікам розных сфэр дзейнасьці.

84-гадовы Мікалай Чаргінец у маладосьці быў футбалістам, гуляў непрацяглы час у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, пасьля служыў у органах унутраных спраў. Даслужыўся да званьня генэрал-лейтэнанта ўнутранай службы, быў начальнікам упраўленьня крымінальнага вышуку МУС БССР. У літаратуры Чаргінец атрымаў вядомасьць як аўтар міліцэйскіх дэтэктываў («Следствие продолжается», «Финал Краба», «Вам — задание» і інш.). Акадэмік Акадэміі праблем бясьпекі, абароны і правапарадку Расейскай Фэдэрацыі (была закрытая ў 2008 г. за махлярства). У час, калі Саюзам пісьменьнікаў кіраваў Чаргінец, наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зьменшыўся амаль у дзесяць разоў. Зь ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменьнікаў былі ўнесеныя ў так званыя «чорныя сьпісы» дзяржаўных выдавецтваў.

Больш за дзесяць гадоў узначальваў камісію міжнародных справаў у Савеце Рэспублікі (1996–2008), у 2001-м быў даверанай асобай Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах. У тым жа годзе ён адмаўляў датычнасьць вышэйшых чыноўнікаў да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў.

Упершыню званьне народнага пісьменьніка Беларусі атрымаў аўтар, які піша на расейскай мове.

Вось сьпіс народных пісьменьнікаў і паэтаў Беларусі:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG