Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з журналістам Барысам Тасманам. ФОТА


Барыс Тасман
Барыс Тасман

Цырымонія адбылася ў крэматорыі Паўночных могілак Менску.

Барысу Тасману было 67 гадоў, прычынаю сьмерці стала анкалягічная хвароба.

Барыс Тасман працаваў у газэтах «Прессбол», «Свабода/Навіны», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета».

У розныя гады — аўтар цыкляў публікацый пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, шматлікіх інтэрвію з славутымі беларускімі спартоўцамі, трэнэрамі, функцыянэрамі розных эпох, якія складаюць летапіс беларускага спорту. Аўтар праблемных аналітычных тэкстаў і журналісцкіх расьсьледаваньняў аб спартовай галіне Беларусі.

У прафэсію журналіста прыйшоў пасьля шматгадовай настаўніцкай працы ў школе, дзе, акрамя выкладаньня геаграфіі, Барыс Тасман заснаваў першы ў Беларусі школьны музэй касманаўтыкі.

На разьвітаньне з Барысам Тасманам прыйшлі ягоныя сябры, калегі і вучні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG