Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія, Вялікая Брытанія, ЗША, Новая Зэляндыя і Японія стварылі новае партнэрства ў Ціхаакіянскім рэгіёне


Ілюстрацыйнае фота. Будынак Белага дому ў Вашынгтоне
Ілюстрацыйнае фота. Будынак Белага дому ў Вашынгтоне

Як паведамляецца ў сумеснай заяве краін, апублікаванай на сайце Белага дома, партнэрства Partners in the Blue Pacific стане чарговай ініцыятывай, накіраванай на разьвіцьцё эфэктыўнага супрацоўніцтва і падтрымкі астраўных дзяржаваў рэгіёну.

«Паколькі нашы краіны — Аўстралія, Японія, Новая Зэляндыя, Злучанае Каралеўства і ЗША — працягваюць падтрымліваць росквіт, устойлівасьць і бясьпеку ў Ціхаакіянскім рэгіёне, мы павінны выкарыстоўваць калектыўную сілу праз больш шчыльнае супрацоўніцтва», — гаворыцца ў сумеснай заяве краін-удзельніц.

У дакумэнце зазначаецца, што бакі «будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх сфэрах, як кліматычны крызіс, сувязь і транспарт, бясьпека і абарона на моры, ахова здароўя, росквіт і адукацыя».

У ім гаворыцца таксама, што новы мэханізм сфарміраваны ва ўмовах «росту ціску на заснаваны на правілах свабодны і адкрыты міжнародны парадак».

Заява аб стварэньні новага партнэрства прагучала пасьля таго, як стала вядома, што сёлета сакратарыят форуму ціхаакіянскіх астравоў мае намер адмяніць традыцыйную сустрэчу лідараў форуму з партнэрамі арганізацыі, у лік якіх уваходзіць 21 краіна, у тым ліку Вялікая Брытанія, ЭЗ, Індыя, Кітай, ЗША і Японія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG