Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У сувязі з геапалітычным становішчам». Фэстываль «Рок за Баброў» зноў перанесьлі


Фэстываль «Рок за Баброў» у Менску, 2019 год. Фота з афіцыйнай старонкі фэстывалю ў Фэйсбуку
Фэстываль «Рок за Баброў» у Менску, 2019 год. Фота з афіцыйнай старонкі фэстывалю ў Фэйсбуку

Менскі летні музычны фэстываль «Рок за Баброў» зноў пераносіцца, гэтым разам — на 2023 год.

Сёлета «Рок за Баброў» не адбудзецца з той прычыны, што хэдлайнэры ня змогуць прыехаць на мерапрыемства, паведамілі арганізатары ў Instagram.

«Ваш любімы фэстываль „Рок за Баброў“ сёлета не адбудзецца. У сувязі зь геапалітычным становішчам у сьвеце, нашы хэдлайнэры ня маюць магчымасьці выступіць на нашым фэстывалі. Мы разглядалі розныя лягістычныя ланцужкі і прапрацоўвалі дзясяткі маршрутаў. Але, на жаль, знайсьці магчымасьць даставіць нашых музычных зорак з розных куткоў плянэты не ўяўляецца магчымым», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Раней фэстываль ужо двойчы пераносілі, у 2020 і 2021 годзе — з прычыны каранавірусу і праблем з авіязносінамі.

Паводле арганізатараў, квіткі, набытыя ў 2020 і 2021 гадах, будуць сапраўдныя ў 2023 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG