Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пацьвердзілі вернасьць 5-му артыкулу Статуту NATO ў дачыненьні да Літвы


Прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс
Прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс заявіў, што ЗША астаюцца вернымі артыкулу 5 Статуту NATO, які гаворыць аб узаемнай абароне і тым, што напад на аднаго з удзельнікаў альянсу зьяўляецца нападам на ўвесь альянс.

«Літва зьяўляецца сябрам NATO, — цытуе Нэда Прайса „Голас Амэрыкі“. — Мы верныя абавязаньням, якія ў нас ёсьць перад NATO. Гэта, зразумела, уключае вернасьць артыкулу 5, які зьяўляецца асновай альянсу NATO».

У цэнтры новага напружаньня па лініі Расея — Захад апынулася Калінінградзкая вобласьць. На мінулым тыдні Літва абвясьціла, што пастаўкі пэўных грузаў у гэты рэгіён будуць абмежаваныя ў адпаведнасьці з санкцыямі, уведзенымі Эўразьвязам.

Сакратар Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Мікалай Патрушаў прыгразіў Літве мерамі ў адказ. «Іх наступствы акажуць сур’ёзны нэгатыўны ўплыў на насельніцтва Літвы», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG