Палітвязень Лосік знайшоўся: журналіста Свабоды этапавалі ў наваполацкую калёнію

Ігар Лосік
Ігар Лосік

Пра гэта паведаміла яго жонка Дар’я Лосік у сторыс Іnstagram.

У сваім допісе ў сторыс Дар’я Лосік рытарычна спытала, навошта Беларусі Дэпартамэнт выкананьня пакараньня, калі ён не дае ніякіх зьвестак пра этапаваньне зьняволеных, а даведвацца, што чалавека перавезьлі ў нейкую іншую папраўчую ўстанову, даводзіцца шляхам «абзвону калёній».

Ігар Лосік амаль 2 гады за кратамі. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Ціханоўскага».

Новы адрас Ігара Лосіка: ПК № 1, 211440, г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку (на лістах пазначайце «карантын»).

21 чэрвеня Дар'я Лосік даведалася пра тое, што Ігара перавезьлі ў іншае месца, аднак сілавікі адмаўляліся расказваць, куды менавіта.

​
XS
SM
MD
LG