Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Беларусі

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, Магілёў, 12 кастрычніка 2018
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, Магілёў, 12 кастрычніка 2018

Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар РФ Міхаіл Мішусьцін.

Сёлета з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Менску і ў Горадні пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Паводле Мішусьціна, у працы форуму возьмуць удзел Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін.

Апошнім разам Пуцін быў у Беларусі ў 2019 годзе на закрыцьці ІІ Эўрапейскіх гульняў.

У 2018 годзе кіраўнік Расеі браў удзел у форуме рэгіёнаў у Магілёве. Тады Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Я ўдзячны вам, прэзыдэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты сьветлы горад. Я нездарма сказаў — рускі горад. Магілёў, Віцебск — гэта такія гарады, якія ўвогуле не адрозьніваюцца ад расейскіх гарадоў. Дый Берасьце, Горадня. Яны калі і адрозьніваюцца, дык толькі сваёй архітэктурай заходняй. А тут усё нашае, усё жывое».

XS
SM
MD
LG