Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заявіла, што гатова стаць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Экс-канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель адзначыла, што ў будучыні можа выступіць у ролі пасярэдніка ў мірным урэгуляваньні канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай.

Пры гэтым Мэркель удакладніла, што цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца, піша Meduza са спасылкай на інтэрвію RedaktionsNetzwerk Deutschland.

Па словах экс-канцлера Нямеччыны, да свайго сыходу з палітыкі ў 2021 годзе яна спрабавала прадухіліць украінскі крызіс, але не атрымала посьпеху ў гэтым.

«З аднаго боку, Пуцін больш ня быў гатовы да самітаў у нармандзкім фармаце. Зь іншага боку, я не атрымала посьпеху ў тым, каб стварыць дадатковы дыскусійны фармат для Расеі і Эўропы аб парадку эўрапейскай бясьпекі паралельна з нармандзкім фарматам», — сказала Мэркель.

Пры гэтым Мэркель ня думае, што Крэмль чакаў яе сыходу з пасады канцлера ФРГ, каб пачаць вайну ва Ўкраіне, аднак яе адстаўка магла быць адным з фактараў нароўні з «выбарамі ў Францыі, вывадам войскаў з Афганістану, стагнацыі ў рэалізацыі менскіх пагадненьняў», мяркуе экс-канцлер Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG