Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пацьвердзіла гібель 1348 мірных жыхароў у Марыюпалі, сярод іх 70 дзяцей

Марыюпаль
Марыюпаль

На 17 чэрвеня ў ААН пацьвердзілі гібель 1348 цывільных непасрэдна ў ходзе баявых дзеяньняў у Марыюпалі, уключаючы 70 дзяцей.

Пра гэта заявіла Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет, прадстаўляючы даклад аб сытуацыі ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай сытуацыі ў Марыюпалі.

Па яе дадзеных, сьмерці былі выкліканыя авіяўдарамі, танкавымі і артылерыйскімі абстрэламі, а таксама прымяненьнем стралковай зброі і лёгкіх узбраеньняў падчас вулічных баёў. Рэальная колькасьць загінулых у выніку баявых дзеяньняў мірных жыхароў, напэўна, на тысячы большая.

Целы былі знойдзеныя ў імправізаваных індывідуальных або калектыўных магілах у дварах, на вуліцах і ў парках, у пакінутых дамах і кватэрах. Многіх яшчэ трэба пахаваць.

«Інтэнсіўнасьць і маштабы баявых дзеяньняў у Марыюпалі, разбурэньні, а таксама колькасьць загінулых і параненых пераканаўча сьведчаць аб тым, што мелі месца сур’ёзныя парушэньні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэньні міжнародных правоў чалавека», — гаворыцца ў дакладзе.

Паводле ацэнак ААН, 350 тысяч чалавек былі вымушаны пакінуць горад, да 90% жылых будынкаў былі пашкоджаныя ці разбураныя, а таксама да 60% прыватных дамоў.

«Гуманітарная сытуацыя катастрафічная, цывільнае насельніцтва працягвае несьці асноўны цяжар гэтага канфлікту. Горад знаходзіўся ў аблозе больш за месяц», — паведамляе Вярхоўны камісар.

Яна адзначае, што «пакуль не будуць знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя ўсе целы загінулых, ня будзе вызначаны іхны статус (вайсковы ці цывільны), а таксама дакладныя прычыны сьмерці, немагчыма будзе даведацца дакладную колькасьць загінулых цывільных і прычыны гібелі».

XS
SM
MD
LG