Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх тэнісістаў дапусьцяць да ўдзелу ў адкрытым чэмпіянаце ЗША. Але з адной умовай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэнісісты з Расеі і Беларусі змогуць прыняць удзел у адкрытым чэмпіянаце ЗША, які пройдзе ў канцы гэтага году ў Нью-Ёрку. Пра гэта 14 чэрвеня паведамілі арганізатары турніру.

Пры гэтым, як гаворыцца ў паведамленьні, спартоўцы з гэтых краін павінны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам.

Тэнісная асацыяцыя Злучаных Штатаў (USTA), якая зьяўляецца гаспадаром US Open, заявіла ў прэс-рэлізе, што «раней асуджала і працягвае асуджаць несправакаванае і несправядлівае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну».

USTA таксама падтрымала забарону расейцам і беларусам на ўдзел у міжнародных камандных спаборніцтвах, уведзеную Міжнароднай тэніснай фэдэрацыяй (ITF) пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Украінскія спартоўцы будуць байкатаваць спаборніцтвы, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі Расеі і Беларусі, заявіў 14 чэрвеня міністар моладзі і спорту Ўкраіны Вадзім Гутцайт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG