Лінкі ўнівэрсальнага доступу

By_culture: Школьным бібліятэкам загадалі прыбраць кнігі звыш 30 літаратараў. У Мінадукацыі адмаўляюць


Кнігі Сьвятланы Алексіевіч
Кнігі Сьвятланы Алексіевіч

Усе аўтары «забароненай літаратуры» — сябры зьліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Тэлеграм-канал By_culture паведаміў, аб тым, што ў школьныя бібліятэкі прыйшоў сьпіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстаньня. Большасьць літаратараў — сябры зьліквідаванага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Сярод іх Сьвятлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Анатоль Вярцінскі, Адам Глобус, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Сяргей Законьнікаў, Віктар Марціновіч, Уладзімер Някляеў, Алесь Разанаў.

У Мінадукацыі адмаўляюць, што са школ прыбяруць кнігі некаторых беларускіх пісьменьнікаў і пісьменьніц.

«Не пацьвярджаю гэтыя чуткі», – сказала выданьню «Медыязона. Беларусь» прэс-сакратарка міністэрства Людміла Высоцкая.

Свабодзе такама не ўдалося пацьвердзіць праўдзівасьць гэтай інфармацыі. Калі вы ведаеце падрабязнасьці, напішыце нам у Telegram ці ў Signal (нумар +380502605369).

Вярхоўны суд летась зьліквідаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Арганізацыя літаратараў існуе з 1934 году. Рашэньне аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў агучылі 1 кастрычніка ў Вярхоўным судзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG