Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ папоўніў сьпіс «тэрарыстаў» на 9 чалавек, чатырох зь іх затрымалі за камэнтары ў «справе Зельцара»


Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Усяго пасьля прэзыдэнціх выбараў 2020 году ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» КДБ унёс звыш 70 беларусаў.

На сайце КДБ зьявілася новая вэрсія сьпісу «тэрарыстаў» ад 10 чэрвеня (папярэднія зьмены ўносіліся 30 траўня). Сілавікі дадалі 9 новых фігурантаў, усе зь якіх праходзяць абвінавачанымі ў крымінальных справах:

  • 20-гадовая Данута Пярэдня, жыхарка Магілёўскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь) КК Беларусі;
  • 50-гадовы Андрэй Ражкоў, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) КК;
  • 24-гадовы Яўген Блахінскі, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК;
  • 40-гадовы Аляксей Маеўскі, жыхар Менскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК;
  • 43-гадовы Юры Жукоўскі, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК;
  • 29-гадовы Аляксандар Гаўрылік, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) КК затрыманы ў справе аб камэнтарах пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара, прызнаны палітвязьнем;
  • 34-гадовы Аляксандар Пятрашка, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) КК Беларусі, затрыманы ў справе аб камэнтарах пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцэра, прызнаны палітзьняволеным;
  • 46-гадовая Аксана Касьпяровіч, жыхарка Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі, затрымана па справе аб камэнтарах пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцэра, прызнана палітзьняволенай;
  • 31-гадовы Андрэй Кандратовіч, жыхар Горадзенскай вобласьці, абвінавачваецца па арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі, затрыманы па справе аб камэнтарах пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцэра, прызнаны палітзьняволеным.

Раней у сьпіс «тэрарыстаў» КДБ дадаў чарговых 15 беларусаў асуджаных у палічны-матываваных справах, у тым ліку Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака, Антаніну Кагавалаву і Сяргея Спарыша.

Усяго пасьля прэзыдэнціх выбараў 2020 года у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» унесьлі больш за 70 беларусаў, у іх ліку ёсьць і вядомыя палітычныя дзеячы такія як Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG