Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхася Забэйды-Суміцкага


Міхась Забэйда-Суміцкі
Міхась Забэйда-Суміцкі

Падзеі 14 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1792 – Барысаў атрымаў ад уладаў Расеі новы герб.

​1905 – пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Расеі.

1906 – у Беластоку адбыўся пагром габрэяў.

1937 – у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве яго скіравалі ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД Галадзед выкінуўся з акна 5-га паверху.

Мікалай Галадзед
Мікалай Галадзед

1938 – заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.

1941 – савецкія войскі пачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны.

1982 – перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды.

1995 – тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталі гораду Будзёнаўску.

У гэты дзень нарадзіліся

1867Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.

Мітрафан Доўнар-Запольскі з жонкай,1925
Мітрафан Доўнар-Запольскі з жонкай,1925

1900Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень.

Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.
Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.

1928Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігураў Кубінскай рэвалюцыі.

1931 Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1946Дональд Трамп, 45-ы Прэзыдэнт ЗША.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

У памяці

1903Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст і музыказнаўца.

1920Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст.

Макс Вэбэр
Макс Вэбэр


1936Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік і журналіст.

Гільбэрт Кійт Чэстэртан
Гільбэрт Кійт Чэстэртан

1986 Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт і публіцыст.

Хорхэ Люіс Борхэс
Хорхэ Люіс Борхэс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG