Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі праходзіць першы тур парлямэнцкіх выбараў

Сымболіка Саюзу левых, галоўных канкурэнтаў Макрона і хаўрусьнікаў на парлямэнцкіх выбарах у Францыі 2022 году
Сымболіка Саюзу левых, галоўных канкурэнтаў Макрона і хаўрусьнікаў на парлямэнцкіх выбарах у Францыі 2022 году

Парлямэнцкія выбары ў Францыі адбываюцца праз паўтара месяца пасьля прэзыдэнцкіх, у выніку якіх Эманюэль Макрон быў пераабраны на сваю пасаду. Асноўнымі канкурэнтам прэзыдэнцкім сілам цяпер будзе саюз левых.

12 чэрвеня пачаўся першы тур парлямэнцкіх выбараў, падчас якіх французы абіраюць 577 дэпутатаў Нацыянальнага сходу, ніжняй палаты парлямэнту. Парлямэнцкія выбары ў Францыі праходзяць у два туры, другі тур адбудзецца ў наступную нядзелю, 19 чэрвеня, піша AFP.

Падчас папярэдніх выбараў у 2017 годзе партыя Эманюэля Макрона «Наперад, Рэспубліка!» (La Republique en Marche!), перайменаваны ў «Рэнэсанс» у траўні, атрымаў абсалютную большасьць у 308 месцаў у Нацыянальным сходзе. Макрон і яго саюзьнікі цяпер маюць абсалютную парлямэнцкую большасьць у 345 месцаў.

Галоўным канкурэнтам палітычнай сілы Макрона лічыцца саюз левых — Новы народны экалягічна-сацыяльны саюз NUPES (Nouvelle Union Populaire écologique et sociale) Жана-Люка Мэляншона. Новаўтвораны саюз аб’яднаў найбуйнейшыя левыя партыі La France insoumise, Europe Ecologie Les Verts, Камуністычную партыю Францыі і Сацыялістычную партыю. Чакаецца, што NUPES атрымае на гэтых выбарах да 190 месцаў.

Нядаўняе апытаньне, праведзенае дасьледчым і кансультацыйным цэнтрам Elabe, паказала, што прэзыдэнцкая партыя «Рэнэсанс» і яе саюзьнікі — Дэмакратычны саюз Modem, «Horizons» (фр. гарызонты) і «Агір» (фр. дзейнічаць) могуць перамагчы канкурэнтаў, атрымаўшы 280-320 месцаў у парлямэнце.

Але ў кожным выпадку, гэтыя прагнозы паказваюць, што Макрон і хаўрусьнікі нават пры захаваньні большасьці ў парлямэнце наўрад ці здолеюць захаваць такую колькасьць мандатаў.

XS
SM
MD
LG