Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: У Смаргоні затрымалі лекара, у Мазыры — жанчыну за перадачу інфармацыі аб перасоўваньні вайсковай тэхнікі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Смаргоні 10 чэрвеня затрымалі доктара — спэцыяліста ўльтрагукавой дыягностыкі Яўгена Бужынскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Мазыры затрымалі 23-гадовую Аксану Аўчынскую. Адзначаецца, што праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэаролік, у якім затрыманая дзяўчына кажа, што даслала каналу «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэньні расейскай ваеннай тэхнікі. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у дачыненьні да Аўчынскай распачатая крымінальная справа.

Як паведамлялася, паводле рашэньня МУС ад 16 сакавіка «група грамадзян, аб’яднаных праз тэлеграм-канал «Беларускi Гаюн» і тэлеграм-чат «Беларускi Гаюн Chat», якая «ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», прызнаная экстрэмісцкім фарміраваньнем.

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» публікуе зьвесткі пра перамяшчэньні па Беларусі расейскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у ваеннай агрэсіі супраць Украіны, пусках ракет і вылеце авіяцыі зь беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG