Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перайшлі з какаіну на клей „Момент“», — BySol пра заявы ў расейскіх СМІ, што Галкін і Макарэвіч нібыта фінансавалі пратэсты ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Сілавікі разганяюць акцыю пратэсту ў Менску, лістапад 2020
Ілюстрацыйнае фота. Сілавікі разганяюць акцыю пратэсту ў Менску, лістапад 2020

Андрэй Макарэвіч: «А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных малпай воспай, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!»

У расейскіх тэлеграм-каналах і некаторых СМІ Андрэя Макарэвіча, Максіма Галкіна, Юрыя Дудзя і іншых вядомых расейцаў абвінавацілі ў тым, што яны „спансавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі“ — нібыта данацілі грошы ў BySol. У BySol пракамэнтавалі гэтую заяву.

У расейскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах учора зьявіліся паведамленьні, што Андрэй Макарэвіч, Максім Галкін, Юры Дудзь і іншыя вядомыя грамадзяне РФ нібыта ахвяравалі грошы ў беларускі фонд BySol і такім чынам „спансавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі“. Усяго данаты ў фонд нібыта зрабілі больш за пяць тысяч грамадзян РФ.

Сьпісы расейскіх грамадзян, якія спансавалі BySol, нібыта перадаў у Крэмль Аляксандар Лукашэнка. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі і некаторыя прапагандысцкія расейскія СМІ.

Лідэр гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч гэтую заяву іранічна пракамэнтаваў у сябе ў Фэйсбуку:

«А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных малпай воспай, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!»

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак абверг гэтыя заявы, назваўшы іх трызьненьнем:

«Вельмі цікава, як спэцслужбы дзьвюх дыктатур зьліліся ў экстазе маразму і нарадзілі чарговае трызьненьне. Макарэвіч, Пугачова, Галкін, Дудзь, Дзерыпаска (!) сабраліся разам і прафінансавалі «мяцеж у Беларусі» праз фонд BySol.

Нібыта Лукашэнка перадаў нейкія сьпісы нашых расейскіх данатараў у Маскву. Сьпісы гэтыя настолькі ж рэальныя, як і мапы «чатырох пазыцый, зь якіх рыхтаваўся напад» украінцаў на Беларусь. Мяркуючы па якасьці прадукту, крэатары прапагандысцкай лухты перайшлі зь якаснага дыпляматычнага аргентынскага какаіну на клей «Момент».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG