Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: «На нашу долю выпала вяртаць і ўмацоўваць тэрыторыі»


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з маладымі прадпрымальнікамі заявіў, што расейскі імпэратар Пётр I не захопліваў тэрыторыі Швэцыі падчас Паўночнай вайны, а «вяртаў іх і ўмацоўваў».

Пуцін сказаў: «На нашу долю таксама выпала вяртаць і ўмацоўваць».

Прэзыдэнт РФ заявіў, што на тэрыторыях, далучаных Пятром I, спрадвеку нароўні зь фіна-вугорскімі народамі жылі славяне. Гэтыя землі, паводле яго, заўсёды былі пад кантролем расейскай дзяржавы. Прэзыдэнт таксама згадаў і пра горад Санкт-Пецярбург, заснаваны першым расейскім імпэратарам. Ён заявіў, што першапачаткова краіны Эўропы не прызнавалі гэтыя тэрыторыі за Расеяй.

Раней стала вядома, што прадстаўнікі прызначаных Расеяй адміністрацыяў у Херсоне і Запароскай вобласьці Ўкраіны заявілі аб падрыхтоўцы да правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні ў склад РФ.

Гэта было зроблена пасьля візыту Сяргея Кірыенкі — першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі расейскага прэзыдэнта — на акупаваныя расейскімі войскамі тэрыторыі Ўкраіны.

Пасьля ўварваньня Расея кантралюе большую частку Херсонскай вобласьці разам з абласным цэнтрам і значную частку Запароскай вобласьці, хоць сам горад Запарожжа застаецца пад украінскім кантролем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG