Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы зламалася мытная сыстэма афармленьня — на межах зь Літвой і Польшчай утварыліся вялікія чэргі аўтамабіляў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдняй інфармацыі, маецца збой праграм мытні па ўсёй Беларусі.

Утварыліся вялікія чэргі з аўтамабіляў як на выезд, так і на ўезд у Беларусь. Пра збой піша тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Паводле інфармацыі Памежнага камітэту, у Каменным Логу на выезьдзе ў Літву чакае больш за 770 машын, у Катлоўцы — 540, у Беняконях — 380; у Бераставіцы на выезьдзе ў Польшчу — больш за 470. Агулам звыш 2 100 аўтамабіляў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG