Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альжыр прыпыніў дамову аб дружбе з Гішпаніяй праз канфлікт вакол Заходняй Сахары

Баец Front Polisario, архіўнае фота
Баец Front Polisario, архіўнае фота

Адносіны паміж Альжырам і Гішпаніяй пагоршыліся ў сакавіку, калі Мадрыд адкрыта падтрымаў плян Марока даць аўтаномію Заходняй Сахары, якую Рабат анэксаваў у 1975 годзе, калі гішпанскія войскі выйшлі з рэгіёну.

Альжыр падтрымлівае рух за незалежнасьць Заходняй Сахары — Front Polisario, што прывяло да істотнага пагаршэньня сувязяў суседніх краін Паўночнай Афрыкі, піша Голас Амэрыкі.

У адпаведнасьці з дамовай аб сяброўстве, падпісанай у 2002 годзе, Альжыр і Гішпанія дамовіліся супрацоўнічаць у пытаньнях кантролю за міграцыйнымі патокамі і барацьбы з гандлем людзьмі.

Міністэрства замежных спраў Гішпаніі выступіла з заявай, у якой выказала шкадаваньне аб рашэньні Альжыру, але «застаецца прыхільным захаваньню прынцыпаў дамовы».

Рост напружанасьці паміж Альжырам і Гішпаніяй таксама можа яшчэ больш ускладніць ролю Альжыру ў якасьці ключавога пастаўшчыка прыроднага газу ў Гішпанію. Летась Альжыр спыніў прапампоўваньне газу па трубаправодзе, які праходзіць праз Марока.

XS
SM
MD
LG