Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільны апэратар life:) павышае цэны на паслугі


Мабільны апэратар life:) з 15 чэрвеня павысіць тарыфы на шмат паслугаў, у тым ліку абанэнцкую плату па тарыфных плянах, а таксама на роўмінг.

Прыкладам, абанэнцкая плата на тарыфе «Голас» 2 павысіцца да 12,9 рубля на месяц (цяпер — 11,9 рубля). Абанэнцкая плата за тарыф «Усё ўключана» з 15 чэрвеня складзе 23,9 рубля.

Мяняецца таксама кошт пакетаў SMS і хвілін. Напрыклад, для 100 хвілін ва ўсе сеткі цэньнік вырасьце да 6 рублёў на месяц.

У траўні тарыфы на свае паслугі паднялі мабільныя апэратары А1 і МТС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG