Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пабітыя вокны, зьнішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы». Сілавікі разграмілі менскі дом Валера і Веранікі Цапкалаў


Валер і Вераніка Цапкалы
Валер і Вераніка Цапкалы

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій і палітык Валер Цапкала расказаў «Нашай Ніве», што 6 чэрвеня сілавікі наведаліся ў ягоны менскі катэдж, што ў завулку Цяплічным, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

«Дом быў разгромлены. Выбітыя вонкавыя і міжпакаёвыя дзьверы, пабітыя вокны, зьнішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць. Зламаныя таксама ложкі, у тым ліку два дзіцячыя, фіранкі разам з карнізамі садраныя, посуд пабіты, выдраныя разэткі, пабітая сантэхніка і плітка», — апісаў дэталі здарэньня Валер Цапкала.

Гэта ня першы ператрус з пагромам, які сілавікі праводзяць у апанэнтаў рэжыму. Нядаўна супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў кватэру ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласьці, дзе зарэгістраваны Андрэй Павук, партнэр Маргарыты Ляўчук па дуэце «Красная зелень». Па ягоных словах, кватэру разграмілі.

Раней супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі «справаздачу» аб разгроме маёмасьці грамадзкага дзеяча Вадзіма Пракоп’ева. Як расказаў сам Пракоп’еў, сілавікі пабілі ў ягонай кватэры шкло, забрудзілі ўнітаз, разламалі мэблю, адарвалі выцяжку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG