Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь лясныя пажары грэцкія ўлады эвакуавалі цэлае прадмесьце Атэнаў

Лясныя пажары ў Грэцыі, архіўнае фота
Лясныя пажары ў Грэцыі, архіўнае фота

У суботу ў паўднёвым прадмесьці Атэнаў пачаўся моцны пажар, агонь перайшоў на будынкі зь лесу пасьля шквалістага ветру.

Агенцтва грамадзянскай абароны Грэцыі зьвярнулася да людзей з заклікам пакінуць прадмесьце Ано-Воўла пасьля таго, калі полымя дасягнула жылых дамоў. Афіцыйныя асобы паведамляюць, што ахвяраў няма, але яшчэ чатыры кварталы эвакуаваныя, бо вецер зьмяніў напрамак і перанёс агонь у бок горада Вары, паведаміў мэр Вулы Грыгарыс Канстантэлас у інтэрвію Skai TV, піша Голас Амэрыкі.

Канстантэлас паведаміў, што агнём пашкоджана каля 20 дамоў. Шэсьць самалётаў з вадой, тры верталёты і муніцыпальныя аўтацыстэрны падтрымлівалі дзясяткі пажарных з 20 пажарнымі машынамі.

Вецер ускладняе становішча, у мясцовасьці вельмі цяжка дыхаць.

Мінулым летам у выніку самай моцнай сьпёкі ў Грэцыі за апошнія дзесяцігодзьдзі пажары зьнішчылі больш за 100 000 гектараў лясоў і сельскагаспадарчых угодзьдзяў, што стала самымі моцнымі стратамі ад лясных пажараў у краіне з 2007 году.

Больш за 200 пажарных і тэхнічнае абсталяваньне, прадстаўленае краінамі Эўразьвязу, неўзабаве накіруюць у Грэцыю, каб дапамагчы ў барацьбе зь вялікімі ляснымі пажарамі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG