Пра гэта інфармуе reform. by.
«Прыемна паразмаўляць зь лідэрам Беларусі Святланай Ціханоўскай на форуме GLOBSEC. Абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і вайну ва Ўкраіне. 1200 палітычных зьняволеных і пасаджаных у турму журналістаў — непрымальна. Беларусы заслугоўваюць нашай падтрымкі ў іх барацьбе за дэмакратыю», — напісаў па выніках сустрэчы кіраўнік МЗС Славаччыны.
«Беларусь належыць Эўропе. Мы хочам сумесна распрацаваць шлях да новых пашыраных форм супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Я падзякавала міністру замежных і эўрапейскіх спраў Славаччыны Івану Корчаку за актыўную падтрымку імкненьня беларусаў да дэмакратыі і абмеркавала новыя спосабы зрабіць акцэнт на Беларусі ў Эўрапейскай Радзе», — паведаміла Ціханоўская.
Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Славаччыны Эдуардам Гэгерам абмяркоўваліся варыянты, як дапамагчы беларускаму народу і захаваць ціск на рэжым.
«Ніякай адмены санкцыяў быць ня можа. Рэжым спрабуе выкарыстоўваць шчыліны і шантаж. Мы павінны працягваць ізаляваць яго і трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня», — заявіла Ціханоўская.