Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычнага ўцекача зь Беларусі, якога судзілі ў Польшчы за нелегальны пераход мяжы, апраўдалі

Віталь з жонкай у судзе на пачатку працэсу, 14 студзеня 2022 году
Віталь з жонкай у судзе на пачатку працэсу, 14 студзеня 2022 году

Суд у Белай Падляскай у Польшчы спыніў крымінальную справу супраць палітычнага ўцекача зь Беларусі 32-гадовага Віталя Л., які ў сакавіку 2021 году незаконна перасек мяжу, паведамляе выданьне Wyborcza.pl.

У сваім рашэньні суд спаслаўся на Жэнэўскую канвэнцыю, якая забараняе перасьлед уцекачоў за незаконнае перасячэньне мяжы, а таксама на «нізкую сацыяльную шкоднасьць» гэтага ўчынку. У выніку судзьдзя апраўдаў беларуса, а таксама спыніў справу супраць сяброўкі Віталя Л. і яе мужа, якія сустрэлі мужчыну каля мяжы.

У сакавіку 2021 году Віталь перасек памежную раку Буг, ратуючыся ад перасьледу рэжымам Лукашэнкі. Пасьля ён атрымаў статус уцекача ў Польшчы і міжнародны пашпарт уцекача. Да яго ў Варшаву ўжо перабраліся жонка і сын. Празь нейкі час на актывіста завялі крымінальную справу — за нелегальны пераход мяжы.

Таксама абвінавачаньне выставілі двум ягоным знаёмым, якія прыехалі забраць яго ад мяжы на машыне — сьледзтва палічыла іх ягонымі памагатымі. Віталю пагражала да 3 гадоў пазбаўленьня волі, а ягоным сябрам — ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

XS
SM
MD
LG