Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча скасавала супрацу зь Беларусьсю і Расеяй па «Зялёнай карце». Аўтамабілістаў чакаюць зьмены праз год


Польскае бюро аўтастрахаўнікоў скасавала двухбаковыя пагадненьні аб «Зялёнай карце», якія зьвязваюць іх зь беларускім і расейскім бюро, паведамляе польскі партал Prawo.pl.

Пагадненьне перастала дзейнічаць 1 чэрвеня 2022 году.

Тэрмін дзеяньня абавязаньняў трох краінаў ва ўзаемным прызнаньні сэртыфікатаў страхаваньня «Зялёная карта» скончыцца 31 траўня 2023 году. Пасьля гэтага сэртыфікаты, выдадзеныя ў Польшчы, стануць нядзейснымі на тэрыторыі Беларусі і Расеі, тое ж і зь «Зялёнымі картамі», выдадзенымі ў Беларусі і Расеі, — яны ня будуць працаваць у Польшчы. У іншых краінах, якія не разрывалі пагадненьня, полісы працягнуць дзейнічаць.

Як патлумачыў старшыня ўправы Польскага бюро аўтастрахаўнікоў Мар’юш Віхтоўскі, на практыцы гэта значыць, што з 1 чэрвеня 2023 году кіроўцы аўтамабіляў з польскімі нумарамі мусяць афармляць мясцовую памежную страхоўку пры перасячэньні мяжы зь Беларусьсю і Расеяй. У зваротным кірунку кіроўцам таксама давядзецца купляць памежную страхоўку ў Польшчы.

Паводле Prawo.pl, аналягічныя рашэньні аб разрыве пагадненьняў зь Беларусьсю і Расеяй прынялі ўсе нацыянальныя бюро аўтастрахаўнікоў Эўрапейскай эканамічнай прасторы і бюро Швайцарыі, але на сайце рады бюро, якое кіруе сыстэмай «Зялёная карта», паведамленьня пра гэта пакуль няма.

«Зялёная карта» (анг. Green Card) — міжнародная дамова (поліс) страхаваньня аўтаграмадзянскай адказнасьці, а таксама пагадненьне аб узаемным прызнаньні краінамі – сябрамі Пагадненьня страхавога полісу па страхаваньні адказнасьці ўладальнікаў транспартных сродкаў. «Зялёная карта» заснаваная ў 1953 годзе і дазваляе кіроўцам не афармляць страхоўку пры перасячэньні межаў.

У канцы сакавіка ад прызнаньня страховак «Зялёнай карты» Беларусі і Расеі адмовілася Ўкраіна, у сярэдзіне траўня праз вайну і санкцыі перасталі супрацоўнічаць зь Беларусьсю і Расеяй у сыстэме «Зялёная карта» краіны Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG