Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць беларускіх судзьдзяў звольніліся па ўласным жаданьні


Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ад 30 траўня вызваленыя ад пасады 23 судзьдзі. Сярод іх 6 судзьдзяў звольніліся па ўласным жаданьні.

Згодна з указам, па ўласным жаданьні звольніліся:

  • Валодзін Юры Аляксандравіч, судзьдзя эканамічнага суду Віцебскай вобласьці;
  • Главацкі Павал Васілевіч, судзьдзя суду Берасьцейскага раёну;
  • Здановіч Вадзім Сьвятаслававіч, старшыня і судзьдзя суду Кобрынскага раёну;
  • Парахонька Натальля Васілеўна, судзьдзя суду Аршанскага раёну і Воршы;
  • Рымша Ігар Сяргеевіч, судзьдзя эканамічнага суду Віцебскай вобласьці;
  • Шышкавец Дзяніс Юр’евіч, судзьдзя эканамічнага суду Менску.

Яшчэ 12 судзьдзяў вызвалілі ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку, трох — у сувязі са сканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў, аднаго — у сувязі зь пераводам на іншую працу, яшчэ аднаго — у сувязі з дасягненьнем гранічнага ўзросту знаходжаньня на дзяржаўнай службе.

Гэтым жа ўказам былі прызначаны шэраг судзьдзяў, у тым ліку тры новыя судзьдзі Вярхоўнага суду.

Як адзначаюць праваабаронцы, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі завялі ўжо тысячы крымінальных спраў, за гэты час беларускія судзьдзі вынесьлі больш за 2 000 палітычна матываваных прысудаў.

Па стане на 3 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1216 чалавек. Ахвярамі палітычна матываванага перасьледу сталі ў тым ліку жанчыны і дзеці, людзі зь інваліднасьцю і аслабленым здароўем, для многіх страта здароўя стала наступствам негуманнага абыходжаньня на этапе затрыманьня і крымінальнага перасьледу. Апроч палітвязьняў, пакутуюць іх мужы і жонкі, дзеці, іншыя родныя і блізкія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG