Навіны палітвязьняў: у Мікалая Аўтуховіча і Сяргея Разановіча абвастрыліся праблемы са здароўем

Суд у «справе Аўтуховіча». Архіўнае фота
Суд у «справе Аўтуховіча». Архіўнае фота

У горадзенскай турме ўжо трэці тыдзень ідзе суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча». Паведамляецца, што ў Мікалая Аўтуховіча і сьвятара Сяргея Разановіча за гэты час пагоршылася здароўе.

Вядома, што ў Сяргея Разановіча цукровы дыябэт. Палітвязень ужо некалькі дзён скардзіцца на стан здароўя. У мінулую пятніцу, калі ў судзе перайшлі да допыту Сяргея, ён стаў адчуваць сябе вельмі дрэнна, таму перапынак у судзе абвясьцілі раней, чым звычайна, — у 16:00.

Таксама паведамляюць, што ў Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са сьпінай, і ён увесь час адчувае моцны боль. Гэта зьвязана з клеткай-«стаканам», у якой яго штодзённа ўтрымліваюць амаль тры тыдні. У «стакане» амаль няма месца, а сядзець можна толькі на вузкай лаўцы.

​
XS
SM
MD
LG