Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes.ua склаў рэйтынг сяброў Украіны


Кракаў, люты 2022
Кракаў, люты 2022

Дэмакратычны сьвет аб’яднаўся вакол Украіны. Дзясяткі краін выказваюць падтрымку ня толькі на словах: уводзяць санкцыі, аказваюць гуманітарную і вайсковую дапамогу. Forbes.ua прааналізаваў дзеяньні кожнай краіны ад 24 лютага і па 11 крытэрыях вызначыў сьпіс найбольш прыязных для Ўкраіны дзяржаваў.

Чатыры дзясяткі краін істотна дапамагаюць Украіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Хтосьці пастаўляе зброю, хтосьці ўводзіць антырасейскія санкцыі, хтосьці дапамагае грашыма або высылае расейскіх дыпляматаў.

Forbes вызначыў 11 крытэрыяў, якія сьведчаць пра падтрымку Ўкраіны, і сабраў дадзеныя па ўсіх краінах сьвету.

У рэйтынг уключана галасаваньне на Генэральнай асамблеі ААН за вывад расейскіх войскаў, увядзеньне санкцыяў супраць Расеі і закрыцьцё для яе паветранай прасторы, прызнаньне генацыду Расеі/СССР супраць Украіны, высылка расейскіх дыпляматаў, уключэньне Расеі ў сьпіс варожых краін, удзел у канфэрэнцыі ў падтрымку Ўкраіны на базе Рамштайн, аб’ём дапамогі Ўкраіне па дадзеных Кільскага інстытуту ў грашовым вымярэньні і ў долі ад ВУП, а таксама візыты найвышэйшых службовых асобаў ва Ўкраіну ад 24 лютага да 30 траўня. У рэйтынгу ўлічваецца супраціў некаторых краін увядзеньню санкцый супраць Расеі.

Максымальная колькасьць балаў — 100. Краіны, якія атрымалі больш за 40 балаў, можна лічыць прыязнымі (усяго 40).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG