«Даціснулі. Парашэнка выпушчаны ў Нідэрлянды на саміт Эўрапейскай народнай партыі», — напісаў дэпутат фракцыі «Эўрапейская салідарнасьць» Уладзімір Ар'еў.
Раніцай Парашэнка публічна зьвярнуўся да Зяленскага наконт свайго выезду.
Парашэнка сказаў, што «на тле вонкавай пагрозы вельмі важна захоўваць адзінства і скаардынаванасьць нашых намаганьняў, пазьбягаць любых унутраных сварак і сумесна працаваць на ўсіх магчымых міжнародных пляцоўках».
- 27 і 28 траўня былі паведамленьні аб тым, што лідэра «Эўрапейскай салідарнасьці», пятага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі ня выпусьцілі за мяжу ў афіцыйную выправу. У партыі расцанілі сытуацыю як «правакацыю, як замову ўлады, якая працягвае вайну з Парашэнкам, замест таго, каб засяродзіцца на вайне з Пуціным і Расеяй». Улады афіцыйна не камэнтавалі прычыны.