Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 15 тысяч фанатаў прарваліся на матч Лігі чэмпіёнаў Стад дэ Франс без квіткоў. ВІДЭА


СМІ паведамляюць аб сур'ёзных праблемах зь бясьпекай на стадыёне. У сацсетках пішуць, што паліцыя выкарыстоўвала сьлезацечны газ.

Каля 15 тысяч заўзятараў праніклі на Стад дэ Франс, дзе сёньня адбываецца фінал Лігі чэмпіёнаў, без квіткоў – людзі пералазілі праз турнікеты і платы.

Брытанскія журналісты паведамілі, што сытуацыя здарылася з прычыны дрэннай арганізацыі. Фанаты правялі ў чарзе некалькі гадзін, але іх так і не змаглі нармальна прапусьціць на стадыён.


На матчы павінен вызначыцца найлепшы футбольны клюб Эўропы. У вырашальным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона-2021/22 сустрэнуцца ангельскі «Лівэрпуль» і мадрыдзкі «Рэал» на стадыёне «Стад дэ Франс» у прымесьці Парыжу Сэн-Дэні.

Напярэдадні Adidas прэзэнтаваў афіцыйны мяч для нульні ў фінале Лігі чэмпіёнаў. На ім надпісы «Мир» і «Peace» як заклік спыніць вайну ва Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG