Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабака Патрон, які дапамагае ўкраінскім сапэрам, атрымаў прэмію Канскага кінафэстывалю


Сабака Патрон
Сабака Патрон

Украінскі сабака-сапэр Патрон атрымаў узнагароду Palm Dog Humanitarian Канскага кінафэстывалю — за дапамогу ў разьмінаваньні жылых раёнаў Украіны.

Сам Патрон і яго гаспадар не змаглі прыехаць на цырымонію, але падзякавалі журы ў Інстаграме.

У афіцыйным акаўнце сабакі адзначылі, што пакуль ня могуць па-сапраўднаму цешыцца зь перамогі, але ўдзячныя за ўручэньне прэміі.

З 2001 году на Канскім фэстывалі штогод уручаюць прэмію Palm Dog сабакам-акторам, а з 2015 году журы зацьвердзілі прэмію Palm Dog Humanitarian, якую звычайна ўручаюць кампаніям за дапамогу жывёлам. Але Патрон перавярнуў правілы — у 2022 годзе прэмію атрымаў сабака за дапамогу людзям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG