Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве будуць судзіць былога сілавіка за супрацу зь беларускім КДБ

Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Абвінавачанага Гжэгажа М. затрымалі 10 кастрычніка 2021-га. Да сёньня ён знаходзіцца пад вартай.

У афіцыйным паведамленьні польскіх спэцслужбаў адзначаецца, што Гжэгаж М. цягам многіх гадоў быў зьвязаны зь сілавымі структурамі, у тым ліку служыў у спэцназе польскай міліцыі ZOMO, потым у паліцыі. Службу скончыў у 2001 годзе ў якасьці афіцэра памежнай службы.

Гжэгажа М. абвінавачваюць у супрацоўніцтве зь беларускім КДБ і спробе перадаць дадзеныя, раскрыцьцё якіх можа нанесьці шкоду Польшчы. Апроч супрацоўніцтва зь беларускім КДБ, абвінавачанаму інкрымінуюць захоўваньне боепрыпасаў безь неабходнага дазволу. На гэты момант ён застаецца пад вартай.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG