Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфіскацыі і рэпарацыі. У парлямэнце Ўкраіны прапанавалі санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі


Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады Ўкраіны, 3 траўня 2022
Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады Ўкраіны, 3 траўня 2022

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі праект закону, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый супраць Беларусі і яе рэзыдэнтаў за падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У прыватнасьці, ідзецца аб увядзеньні санкцый, аналягічных тым, што прадугледжаныя заканадаўствам у дачыненьні да Расеі і яе рэзыдэнтаў.

У праекце закону прадугледжваецца канфіскацыя актываў і маёмасьці Беларусі, якія кантралююць юрыдычныя ці фізычныя асобы, якія сваімі дзеяньнямі стварылі пагрозу нацыянальнай бясьпецы, сувэрэнітэту ці тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны (агрэсія ці тэрарыстычная дзейнасьць) або значна спрыялі такім дзеяньням.

Апроч таго, дэпутаты прапануюць прымусова сканфіскоўваць маёмасьць рэзыдэнтаў Беларусі (ня толькі юрыдычных, але і фізычных асоб) на карысьць дзяржавы Ўкраіны на падставе грамадзкай неабходнасьці.

Аналягічныя санкцыі будуць распаўсюджвацца на тых грамадзян Украіны, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь ці Расейскай Фэдэрацыі.

Асобна аўтары праекту закону прапануюць уключыць у закон, які раней быў ухвалены ў дачыненьні да Расеі, норму аб праве Ўкраіны патрабаваць згодна з нормамі міжнароднага права прыцягненьня да адказнасьці дзяржавы Рэспубліка Беларусь і кампэнсацыі шкоды, нанесенай у выніку поўнамаштабнай вайны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG