Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяну на мяжы Польшчы і Беларусі дабудуюць да канца чэрвеня


Агароджа на польска-беларускай мяжы
Агароджа на польска-беларускай мяжы

Сьцяна на мяжы Польшчы і Беларусі, якая ўзводзіцца польскім бокам для прадухіленьня нелегальнага пранікненьня мігрантаў, павінная быць дабудаваная да канца чэрвеня.

Пра гэта заявіў начальнік Падляскага памежнага атраду Анджэй Якубашак, паведамляе BPN.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы пачаўся ў жніўні 2021 году. Паступова плынь нелегальных мігрантаў спала, але асобныя групы працягваюць спробы незаконнага пранікненьня ў Польшчу.

Паводле Якубашака, 23 траўня з боку Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 28 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Гвінэі, Емэну і Кот-Д’Івуар. Іншаземцы перакінулі драўляны масток праз загароды з калючага дроту і перайшлі такім чынам на польскі бок. А пяць емэнцаў пераплылі ў Польшчу цераз Буг, удакладніў польскі афіцэр.

Паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, калі ўвосень 2021 году ў некаторыя дні рэгістравалася больш за паўтары тысячы такіх спробаў за суткі (у кастрычніку — да 700 за суткі), то з пачатку гэтага году рэкордная колькасьць — 143 нелегальныя мігранты (зафіксавана 21 сакавіка). У апошнія тыдні лічбы вагаюцца вакол дзясяткаў людзей на працягу сутак.

Якубашак заўважыў, што бэтонная сьцяна «на 100% не абароніць мяжу ад нелегалаў».

Паводле яго ацэнак, недалёка ад мяжы на беларускай тэрыторыі знаходзіцца некалькі соцень чалавек, якія жадаюць нелегальна трапіць у ЭЗ.

Узводзіць бэтонную сьцяну на мяжы пачалі ў студзені 2022 году. Сьцяна будзе даўжынёй 186 кілямэтраў, вышынёй — 5,5 мэтра. Будоўля ацэньваецца ў 353 мільёны эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG