Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматам разаслалі фальшывы ліст нібыта ад імя Ціханоўскай. Яе прэсавая служба абвяргае гэты допіс

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

23 траўня пад выглядам ліста ад Офісу Сьвятланы Ціханоўскай ашуканцы разаслалі лісты дыпляматычным партнэрам Беларусі — амбасадарам і прадстаўнікам розных краін, паведаміла прэсавая служба дэмакратычнай лідэркі.

Ліст даслалі з пошты, якая не належыць камандзе Ціханоўскай, гаворыцца ў заяве прэсавай службы, якая заклікае правяраць паштовыя адрасы і нагадвае, што ўсе кантакты ад імя Офісу Ціханоўскай пазначаны на яе афіцыйным сайце.

Фальшывы ліст, разасланы ад імя офісу Ціханоўкай
Фальшывы ліст, разасланы ад імя офісу Ціханоўкай

У заяве таксама адзначаецца: Сьвятлана Ціханоўская ад першага дня вайны кажа, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін — агрэсар, які пачаў вайну ва Ўкраіне з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі, які супраць волі беларусаў дазволіў расейскаму войску пачаць уварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.

«Першая яе заява была апублікаваная ў 5:15 раніцы 24 лютага 2022 году.

Сьвятлана Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй, прыцягнуць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбуналу».

У заяве таксама нагадваюць, што «беларусы супрацьстаяць двум дыктатарам, якія разьвязалі вайну. І каб вырашыць беларускае пытаньне, трэба спыніць і Лукашэнку, і Пуціна».

XS
SM
MD
LG