Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабоду Ўкраіне! Пуцін – чорт!» Школьніца ў Дагестане на лінейцы выгукнула антываенныя лёзунгі. Што сталася потым


Горад Ізьбербаш у Дагестане
Горад Ізьбербаш у Дагестане

У Дагестане падчас урачыстай лінейкі і апошняга званка выпускніца выступіла супраць вайны ва Ўкраіне. Ролік з апошняга званка распаўсюдзіўся ў сацсетках з раніцы 22 траўня.

На відэа дзяўчына выгукнула ў мікрафон: «Не вайне! Свабоду Украіне! Пуцін – чорт!» Пасьля гэтага чуваць аплядысмэнты. Гэта адбылося ў школе дагестанскага гораду Ізьбербаш

Праўладныя дагестанскія тэлеграм-каналы перадаюць, што ў дачыненьні да выпускніцы складзены адміністрацыйны пратакол за дыскрэдытацыю Ўзброеных сіл, а на яе маці – за невыкананьні бацькамі абавязкаў па выхаваньні непаўналетніх.

У дагестанскім МУС адмовіліся ад камэнтароў, праводзіцца праверка. «Усё, што на дадзены момант вядома – гэта тое, што дзяўчына гэта зрабіла пасьля спрэчкі з аднаклясьнікамі», – паведамілі ў Мінадукацыі Дагестану.

Неўзабаве ў сацсетках зьявілася відэа з выбачэньнямі выпускніцы і яе маці. Сама школьніца сказала, што шкадуе аб сваім учынку і «проста хацела прыцягнуць да сябе ўвагу». Яе маці таксама заявіла, што шкадуе аб «эмацыйным неабдуманым» учынку дачкі. Далей яна дадала, што цалкам падтрымлівае курс Пуціна і зьяўляецца патрыётам краіны, а таксама выступае за «спэцапэрацыю на тэрыторыі Ўкраіны».

Паводле «Каўказ. Рэаліі» і маці, і дзяўчынку прымусілі публічна папрасіць прабачэньня мясцовыя чыноўнікі.

  • 4 сакавіка сёлета Дзярждума Расеі ўнесла ў адміністрацыйны кодэкс артыкул, які прадугледжвае адказнасьць за публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Ўзброеных сіл Расеі. Яе санкцыі прадугледжваюць штраф ад 30 да 50 тысяч рублёў. Паводле падлікаў праваабаронцаў, па артыкуле ўжо былі прыцягнутыя да адказнасьці больш за 2 тысячы чалавек. Артыкул прымяняецца ў сувязі з выказваньнямі, якія асуджаюць вайну ва Ўкраіне, а часам і проста за заклікі да міру. Пры паўторным прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці па гэтым артыкуле могуць узбудзіць крымінальную справу. Вядома ўжо некалькі такіх выпадкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG